Агульная колькасць загінулых пасля нападу на гатэль «Інтэркантыненталь» – 18, 14 з іх – замежнікі, у тым 6 украінцаў. У МЗС Украіны ўдакладняюць, што колькасць ахвяраў можа ўзрасці.
The Telegraph апублікаваў відэа, як людзі спускаюцца з балконаў на прасцінах.
Увечары 20 студзеня ў Кабуле ўзброеныя тэрарысты праніклі ў Intercontinental Hotel. Нападнікі ўварваліся ў гатэль і адкрылі агонь па гасцям.
Адказнасць за напад узяў радыкальны рух «Талібан». У эфіры Tolo News начальнік прэс-службы МУС Афганістану Наджыб Доніш абверг інфармацыю пра тое, што тэракт здзейснілі талібы.
«За тэрактам стаяць не талібы, гэта зрабілі тэрарысты з сеткі Хакані», – заявіў Доніш.
ДР belsat.eu