Талісманам чэмпіянату свету па верталётным спорце стане сабака з Беларусі


У сёлетнім чэмпіянаце свету возьмуць удзел каля 100 верталётчыкаў. Фота – БФАС

Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту абрала талісман чэмпіянату свету па верталётным спорце і фестывалю авіяцыі #ПраНеба-2018. Ім стаў сабака пароды сіба-іну – сучка па мянушцы Элі. Яе фота з’явіцца на афішах, білборды, футболкі і ў афармленні ўсёй пляцоўцы імпрэзы. Таксама яна ў межах фестывалю палятае самалёце, верталёце і паветраным шары разам са сваім гаспадаром.

Арганізатары хацелі абраць жывы талісман – своеасаблівую беларускую Белку або Стрэлку, сабаку, які не толькі адправіцца ў палёт, але і будзе цешыць гасцей фестывалю, падае БЕЛТА.

Сабаку выкарыстоўвалі ў афармленні фестывалю ўжо летась. Але гэта быў сабака без гісторыі

Чэмпіянат па верталётным спорце Менск прыме ўпершыню (апошні раз сусветны турнір верталётчыкаў Беларусь прымала ў 1978 годзе, у Віцебску).

Сёлетняе спаборніцтва пройдзе на аэрадроме Баравая з 23 па 29 ліпеня, у ім возьмуць удзел каля 100 авіятараў.

Спаборніцтва стане апошнім на аэрадроме Баравая да ягонага поўнага закрыцця.

Верталётчыкі будуць змагацца ў слаламе, дастаўцы грузаў, навігацыі, палёце на дакладнасці, каманднай эстафеты і іншых дысцыплінах. TUT.BY піша, што беларусы, якія ўзялі срэбра на мінулым чэмпіянаце свету ў Польшчы, – адныя з фаварытаў турніру.

Уваход на падзеі чэмпіянату і фестывалю авіяцыйнага спорту #ПраНеба, які пройдзе 29-30 ліпеня ў тым жа месцы, будзе бясплатным.

ДД

Глядзі таксама
Каментары