Талібан атакаваў вайсковую базу ў Афганістане. Загінулі 36 чалавек


Улады Афганістана 22 студзеня пацвердзілі, што напярэдадні ў выніку атакі Талібану на вайсковую базу пад Кабулам загінулі не менш за 36 чалавек і атрымалі раненні яшчэ 58.

Першыя афіцыйныя дадзеныя аб колькасці загінулых і пацярпелых былі апублікаваныя больш чым праз содні пасля нападу на трэніровачны лагер у горадзе Майдан-Шахрам, прыкладна ў 50 км ад сталіцы.

Праз некалькі гадзінаў пасля атакі шэраг ананімных крыніцаў у сілах бяспекі паведамілі, што ў выніку нападу загінула больш за 126 чалавек, яшчэ некалькі дзясяткаў былі параненыя.

Большасць ахвяраў – вайскоўцы сіл афганскага спецназу, прыпісаныя да базы, якая знаходзіцца ў падпарадкаванні афганскай выведкі – Нацыянальнага дырэктарата бяспекі.

Адказнасць за напад узяла на сябе групоўка Талібан, якая заявіла, што баевікі знішчылі трэніровачны цэнтр дырэктарата і забілі больш за 90 байцоў спецназа. Пацверджання гэтых лічбаў з іншых крыніцаў няма.

Смяротнік заехаў на тэрыторыю базы на замініраваным браняваным пазадарожніку Humvee і прывёў у дзеянне выбуховыя прылады, пасля чаго трое баевікоў паспрабавалі трапіць на тэрыторыю.

ІІ, belsat.eu, паводле Голас Амерыкі

Стужка навінаў