Таджыкскага футбаліста, якога хацела экстрадаваць Беларусь, выслалі ў Кіеў


Беларусь не дала палітычнага прытулку спартоўцу, але і не экстрадавала на радзіму ў Таджыкістан. Там, паводле Парвіза Турсунава, яго чакалі катаванні.

«Парвіза содні не пускалі ў Кіеў. Але пусцілі, дзякуй мясцовым калегам за актыўны ўдзел. Цяпер пачалася працэдура прытулку таму галоўнае, што на свабодзе», – напісала Наста Лойка ў Facebook.

Футбаліста вышэйшай лігі Таджыкістану Парвіза Турсунава затрымалі 18 верасня ў менскім аэрапорце, калі спартовец разам з сям’ёй накіроўваўся ў Еўропу транзітам праз Беларусь. 19 верасня намеснік транспартнага пракурора Менску пастанавіў заключыць Турсунава пад варту з мэтай выдачы Таджыкістану.

Увесь гэты час ён знаходзіўся ў менскім следчым ізалятары № 1.

43-гадовы футбаліст гуляў раней за футбольны клуб «Хайр» вышэйшага дывізіёна Таджыкістану. Па рэлігійных перакананнях ён насіў доўгую бараду, што не задавальняла кіраўніцтва каманды. У 2011 годзе яго паставілі перад выбарам – футбол або барада, і ён абраў бараду. Больш яго да гульняў за клуб не дапусцілі, а пазней распачалі крымінальную справу па факце арганізацыі дзейнасці экстрэмісцкай арганізацыі.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў