Сёння вызначыцца пераможца тэніснага супрацьстаяння Беларусі з Аўстрыяй


У менскім Палацы тэнісу адбудуцца чарговыя матчы паміж беларусамі ды аўстрыйцамі ў межах 2-га кола першай групы Еўра-Афрыканскай зоны Кубка Дэвіса.

Пасля двух гульнявых дзён беларуская каманда наперадзе з лікам 2:1. Пасля першага дня беларусы перамагалі з лікам 2:0, але ўчора ў парнай сустрэчы Максім Мірны ды Яраслаў Шыла саступілі Аляксандру Пейя ды Джуліяну Ноўлу.

Матчы сёння:

11:00. Ілля Івашка (Беларусь) – Геральд Мельцэр (Аўстрыя)

Ягор Герасімаў – Юрген Мельцэр.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў