У якасці каго ён зацікавіў праваахоўныя ворганы – наш калега пакуль не ведае.
Журналіст Яўген Меркіс, які супрацоўнічае з «Белсатам», павінен з’явіцца сёння ў пракуратуры ў адпаведнасці з ч. 2 арт. 10 закону «Аб пракуратуры РБ» «у сувязі з праверкай, якая праводзіцца».
Болей у позве нічога не было напісана. Журналіст не атрымліваў позву асабіста, міліцыянты прымусілі распісацца ў яе атрыманні маці нашага калегі.
Сёння Яўген даведаўся, што мусіць 25 сакавіка зʼявіцца ў Савецкі АУС для складання новага пратаколу. У позве не адзначаецца, паводле якога артыкулу.
Нагадаем, учора суд Савецкага раёну Гомля вынес рашэнне спагнаць з нашага калегі 30 базавых велічыняў за асвятленне акцыі пратэсту недармаедаў у Рагачове.
Апроч асвятлення дэманстрацыі ў Рагачове, Яўген Меркіс вёў відэастрымы «Белсату» з акцыяў пратэсту супраць дэкрэту № 3 – у Віцебску і Гомлі.
ДД