Сёння ў Менску не працуюць 5 станцыяў метро


Пяць станцыяў метро зачыненыя ў Менску 22 сакавіка, паведамляе БелТА.

Часова зачыненыя для пасажыраў станцыі «Маладзёжная», «Пушкінская», «Спартыўная», «Кунцаўшчына», «Каменная Горка». Абмежаванні дзейнічаюць у сувязі з урэзкай стрэлачнага пераводу паміж 2-й і 3-й лініямі метро.

Цягнікі па Аўтазаводскай лініі 22 сакавіка ідуць толькі на ўчастку станцый «Магілёўская» – «Фрунзенская».

Фота – Ірына Арахоўская/«Белсат»

На час закрыцця курсуе дадатковы наземны транспарт: аўтобус №913С па маршруце «ст.м. Каменная Горка – ст.м. Кастрычніцкая». Ад станцыі метро «Каменная Горка» да «Фрунзенскай» можна даехаць тралейбусамі №13 і №13Д.

Для праезду да станцый Маскоўскай лініі метро прапануюць скарыстацца тралейбусамі №25, 25Д. Тралейбус №31 давязе ад «Кунцаўшчыны» і «Спартыўнай» да «Міхалова», тралейбус №44 – ад «Спартыўнай» і «Пушкінскай» да «Плошчы Леніна».

У звычайным рэжыме метро адновіць працу ўжо 23 сакавіка а 5.30.

КА belsat.eu

Стужка навінаў