Сёння дзень народзінаў Паўла Шарамета


Журналісту споўнілася б 47 гадоў.

Аднаго з самых вядомых журналістаў постсавецкае прасторы – беларуса Паўла Шарамета – забілі 20 ліпеня 2016 года ў цэнтры Кіева: у ягоным аўтамабілі спрацавала бомба. Паліцыя распачала крымінальную справу паводле артыкулу «наўмыснае забойства, здзейсненае спосабам, небяспечным для жыцця многіх асобаў».

Не зважаючы на тое, што расследаванне справы пад асабісты кантроль узяў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, ні выканаўцаў, ні замоўцаў злачынства да сёння гэтак і не знайшлі.

На надмагіллі Паўла Шарамета выбілі ягоны дэвіз: «Сіла не ў сіле. Сіла ў праўдзе». Праўду пра забойства журналіста чакаюць ягоныя бацькі, калегі, сябры і ўсе тыя, каму патрэбныя ўлады, чыноўнікі і медыі, якія не хлусяць.

Нават выканаўцаў не ведаем: генпракурор Украіны прызнаў, што «справа Шарамета» – «вісяк»

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары