Сын звольненага генпракурора Канюка працаваў у кампаніі PandaDoc, якая трапіла пад рэпрэсіі


Сын генеральнага пракурора Аляксандра Канюка, якога сёння звольніў Аляксандр Лукашэнка, працаваў у кампаніі PandaDoc да канца сакавіка 2020 года, інфармацыю пра гэта «Белсату» пацвердзілі працаўнікі IT галіны. Нядаўна Дзмітрый Канюк публічна выказаў салідарнасць з былымі калегамі на сваёй старонцы ў Facebook.

Дзмітрый Канюк працаваў прадуктовых менеджарам у кампаніі Мікіты Мікады. Пасля таго, як у PandaDoc прайшлі ператрусы з затрыманнем чатырох супрацоўнікаў, у профілі Dmitry Koniuk ў Facebook з’явілася рамка #SavePandaDoc у знак салідарнасці з экс-калегамі.

Сузаснавальнік PandаDoc Сяргей Барысюк пацвердзіў dev.by, што Дзмітрый сапраўды сын экс-генпракурора. Паводле Барысюка, Дзіма – «адзін з самых энергічных і таленавітых людзей» і «быў душой кампаніі».

Hавiны
Лукашэнка прызначыў новага Генпракурора
2020.09.09 13:28

Нагадаем, што 2 верасня ў менскім офісе PandaDoc прайшлі ператрусы. 7 з 20 працаўнікоў былі затрыманыя для допыту. Чатырох працаўнікоў PandaDoc арыштавалі на два месяцы па падазрэнні ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры (ч.4 арт. 210 КК РБ). Сярод затрыманых – галоўная бухгалтарка Юлія Шардыка, дырэктар Дзмітрый Рабцэвіч, дырэктар па прадукту Віктар Куўшынаў, HR Уладзіслаў Міхалап.

У кампаніі падкрэсліваюць, што абвінавачванне не адпавядае рэчаіснасці і зʼяўляецца палітычнай замовай, а затрыманыя працаўнікі PandaDoc фактычна ўзятыя ў закладнікі.

Раней стваральнікі кампаніі Сяргей Барысюк і Мікіта Мікада ініцыявалі праект па зборы грошай для сілавікоў, якія вырашылі змяніць прафесію.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў