Сяргея Скрыпаля выпісалі са шпіталя ў Солсберы


Экс-палкоўнік ГРУ Сяргей Скрыпаль выпісаны з лякарні, паведамляе Нацыянальная служба аховы здароўя Брытаніі.

Ягоную дачку Юлію выпісалі яшчэ 9 красавіка.

Сяргей і Юлія Скрыпалі былі атручаны ў брытанскім горадзе Солсберы 4 сакавіка. Брытанскія ўлады лічаць, што супраць іх прымянілі нервова-паралітычнае рэчыва «Навічок», а за нападам з высокай верагоднасцю стаіць Расея.

У адказ Лондан выслаў 28 расейскіх дыпламатаў. У сваю чаргу, Крэмль адхіляе ўсе абвінавачанні.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў