Сярэдні заробак у Беларусі змяншаецца другі месяц запар


Намінальны налічаны сярэдні заробак у Беларусі ў верасні 2019 года склаў 1108 рублёў 50 капеек. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

У параўнанні са жніўнем сярэдні заробак у краіне знізіўся на 9 рублёў 30 капеек. Пры гэтым і жнівеньскі заробак быў ніжэйшы за ліпеньскі.

Разам з тым у параўнанні з пачаткам года сярэдні заробак у Беларусі вырас на 126 рублёў 90 капеек.

У доларавым эквіваленце сярэдні заробак у Беларусі складае каля $ 543.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў