Сярэдні намінальны заробак у краіне скараціўся


У верасні беларусы атрымалі заробак меншы, чым у жніўні на 24 рублі. Прынамсі на столькі скараціўся сярэдні намінальны заробак у нашай краіне.

Паводле падлікаў Белстату скарачэнне склала каля двух з паловаю адсоткаў. Пры гэтым у параўнанні са снежнем 2017 году заробак зменшыўся на 3.2 %.

Нацыянальны статыстычны камітэт падкрэслівае, што на працягу апошніх васьмі месяцаў сёлета ўзровень сярэдняга заробку павялічваўся. Праўда, пры гэтым Белстат публікуе звесткі пра намінальныя выплаты. Памер рэальнага заробку наўпрост не агучваецца.

$ 150 – добры заробак. Маленькім гарадам – канец?

Аляксандр Лукашэнка неаднаразова агучваў загады ўраду краіны павялічыць сярэдні заробак у краіне да 500 долараў у эквіваленце. Але дасягнуць гэтага паказніку чыноўнікам пакуль не ўдаецца.

ВІДЭА
Лукашэнка зноў кажа пра заробак $ 500. Цяпер на сяле
2018.06.22 17:03

СК, belsat.eu

 

Стужка навінаў