Кандыдат на прэзідэнта Святлана Ціханоўская апублікавала сваю прэзідэнцкую праграму. Дакумент апублікаваны на старонцы Святланы Ціханоўскай.
Святлана Ціханоўская ў сваёй праграме адзначае, што стане прэзідэнтам Беларусі толькі дзеля таго, каб вярнуць грамадзянам права выбару.
Ціханоўская канкрэтызуе, што яе галоўная мэта – правесці сапраўдныя сумленныя выбары з удзелам усіх альтэрнатыўных кандыдатаў.
Агулам яе праграма падзеленая на блокі, якія прысвечаныя працы судоў, барацьбе з карупцыяй, сектару ЖКГ, развіццю мясцовага самакіравання, вонкавай палітыкі, эканамічны блок.
Святлана Ціханоўская абяцае зладзіць рэформы ў галіне аховы здароўя, адукацыі, пенсійнай сістэмы.
СК belsat.eu