Свята нацыянальнай сімволікі – сёння акцыя на Кастрычніцкай! Онлайн на «Белсаце»


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=LOZzrmgPi-w”][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]20:25 Людзі разыходзяцца.

20:16 Зміцер Дашкевіч ацаніў акцыю пазітыўна. Людзям нават не хапіла сцягоў. 

«Пачынаецца збор подпісаў за прызнанне бел-чырвона-белага сцяга ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Я планую сабраць мінімум тысячу подпісаў. Праз месяц мы іх прынясем у Міністэрства культуры», – распавёў Зміцер Дашкевіч.

20:12 Людзі сабраліся на Кастрычніцкай і скандуюць «Жыве Беларусь».

20:00 Акцыя павінна скончыцца, удзельнікі вяртаюцца на Кастрычніцкую плошчу.

19:58 Павел Вінаградаў:

«Улады можа здагадаліся, што неабавязкова выпісваць пратаколы, можна паглядзець па відэазапісах і разаслаць поштай. Яны і так адрэагуюць, а калі нічога не будзе, то проста шыкарна!»

19:53 

Ланцуг працягнуўся ад Кастрычніцкай плошчы да Плошчы Незалежнасці.

«Я думаю гэтыя акцыі па падтрымцы нацыянальнай сімволікі будуць працягвацца. Пазней пасля 20:00 людзі ідуць на Кастрычніцкую, мы гукаем «Жыве Беларусь» і разыходзімся. Першы раз не бачу ніводнага міліцыянера. Можа гэта таксама знакі», – кажа арганізатар акцыі Зміцер Дашкевіч.

19:49

«Стаўленне ўладаў фармуе народ. І калі народ захоча, улада зменіць сваё стаўленне. Цяпер з Пагоняй і стужкамі ходзіць шмат маладых людзей. Відавочны змены. Мяне дзве дзяўчыны распыталі, з чым звязаная акцыя. Кажуць, у нас жа сцяг зялёна-чырвоны. Я патлумачыў. Яны сказалі, маўляў, здорава, будзем ведаць. То бок, паразуменне заўсёды магчымае», – кажа ўдзельнік акцыі Яўген.

19:46 Паводле падлікаў арганізатараў, у акцыі бярэ ўдзел каля ста чалавек.

19:41 Адзін з супрацоўнікаў міліцыі, які прысутнічае на большасці акцый, не захацеў размаўляць з журналістам «Белсату». Пакуль пратаколаў, як і затрыманняў, не было.

19:38 

Моладзевы актывіст Алесь Крот:

«Гэта нашыя каштоўнасці, незалежнасць і свабода. Я не вельмі люблю перыяд, калі Беларусь была пад уладай СССР. Я не хачу мець з гэтым нічога агульнага».

19:34 Плануецца, што акцыя працягнецца да 20:00.

19:30 Са сцягамі стаяць ужо больш за 50 чалавек.

19:21 Удзельнікі расцягнуліся на некалькі сот метраў. Сцягі лунаюць ужо і каля будынку КДБ.

19:18 Павел Севярынец:

«Справа ў сімвалах і я ведаю, што бел-чырвона-белы сцяг гэта сцяг Хрыста. Сцяг свабоды, праўды ды справядлівасці. Гэты сцяг бярэ за душу».

«Бел-чырвона-белы сцяг стане дзяржаўным сімвалам, калі мы атрымае ўладу. А мы яе атрымаем, калі будзем годныя. На гэты момант мы пакуль не годныя. Таму самае галоўнае мяняць сябе».

19:12 Ланцуг са сцягоў расцягваецца. Людзі ўжо стаяць ля Макдональдса.

19:10 Акцыю прыйшоў падтрымаць блогер і фатограф Антон Матолька.

«Думаю хутка ён будзе на раўне з зялёна-чырвоным. Змяніўшы сцяг канешне мы не зменім эканоміку, але гэта сімвал, тое, што будзе нас падтрымліваць».

19:07

На акцыі прысутнічае адзін з арганізатараў акцыі Павел Вінаградаў.

«Сёння важна прывучаць улады, людзей, міліцыю, што бел-чырвона-белы сцяг гэта нармальна і нічога дрэннага ў ім няма. Мы дазбіраем людзей і будзем расцягвацца да Плошчы Незалежнасці.», – распавядае Павел.

19:00 

Колькасць удзельнікаў павялічваецца. Людзі прыходзяць са сцягамі. Паводле задумы Змітра Дашкевіча, ланцуг з людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі расцягнецца да Плошчы Незалежнасці.

Міліцыя назірае за акцыяй, але праваахоўнікі не спяшаюцца ісці ў народ.


Актывісты «Маладога фронту» запрасілі ўсіх ахвочых адзначыць 25-годзе надання «Пагоні» і бел-чырвона-беламу сцягу статусу дзяржаўных сімвалаў на Кастрычніцкую плошчу. Пачатак а 19:00.

25 гадоў таму, у 1991 годзе 19 верасня гістарычную сімволіку афіцыйна прызналі дзяржаўнай. Такое рашэнне прыняў Вярхоўны Савет БССР 12-га склікання пасля распаду СССР. Парламентарыі тады ж прынялі пастанову аб змене назвы Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі на Рэспубліку Беларусь.

Гістарычныя беларускія сімвалы былі дзяржаўнымі да Рэферэндуму 1995 года, калі Лукашэнка змяніў іх на савецкія, між іншым чырвона-зялёны сцяг, які прыдумалі ў часы Сталіна.

Як змянялася беларуская афіцыйная сімволіка з часоў ВКЛ? Глядзіце ў адмысловай інфаграфіцы «Белсату»!

ДР belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў