Сузаснавальніка «Ляпісаў» збілі невядомыя: ён у рэанімацыі


Руслан Уладыка, сузаснавальнік «Ляпісу Трубецкога», гітарыст гурту Trubetskoy, трапіў у рэанімацыю пасля збіцця невядомымі.

Пра гэта ў сваім Facebook паведаміў музычны прадзюсар Яўген Калмыкоў.

Як паведаміў Калмыкоў, Уладыка быў шпіталізаваны ў адну з менскіх лякарняў, дастаўлены ў рэанімацыю з чэрапна-мазгавой траўмай. Медыкі пакуль не робяць прагнозаў.

6 чэрвеня ў Менску, у раёне Дражня, невядомыя напалі на Уладыку. Падобна, яго ўдарылі цяжкім прадметам па галаве і абрабавалі – тэлефона і торбы пры ім не знайшлі.

Афіцыйнай інфармацыі наконт таго, ці распачатая крымінальная справа, пакуль не з’яўлялася.

Руслан Уладыка – сузаснавальнік «Ляпісу Трубяцкога» выступаў з гуртом да 2014 году, калі той распаўся. Пазней быў гітарыстам у праекце Trubetskoy з Паўлам Булатнікавым і Аляксандрам Старажуком.

КА belsat.eu

Стужка навінаў