Нарэшце вы зможаце не толькі паслухаць, але і паглядзець «Народны альбом»! А таксама фільм пра тое, як адбывалася рэактывацыя культавага музычнага праекту сярэдзіны 90-х. Да гэтага – цудоўныя дакументальныя фільмы і канцэрт «Океана Ельзи». Не прапусціце!
Першы поўнаметражны біяграфічны фільм пра культавага польскага музыку Чэслава Немэна (Выдрыцкага), які вырас на Гарадзеншчыне. У стужцы выкарыстаныя шмат якія не вядомыя дагэтуль архіўныя матэрыялы.
Першая намесніца старшыні ТБМ, дэпутатка Парламенту Алена Анісім у святочным выданні праграмы «“Прыват” Валярынай Куставай».
Мы вяртаемся ў той час, калі задумваўся праект, і праходзім з удзельнікамі 20-гадовы шлях ажно да рыхтавання рымейку на сцэне Падляскай оперы ў верасні 2016-га. Усе, хто меў дачыненне да «Народнага альбому», пасталелі. Лёс раскідаў іх па розных тусоўках і нават краінах. Сяброўскія стасункі не захаваліся. Ці змогуць удзельнікі сабрацца разам? А калі змогуць, ці здолее новая інсцэнізацыя паўтарыць поспех папярэдняй?
Рэактывацыя культавага музычнага праекту сярэдзіны 90-х. 27 песняў распавядаюць гісторыю заходнебеларускага мястэчка ў міжваенны перыяд.
Канцэрт, які стаўся легендаю: выступ гурта ў межах юбілейнага туру «”Акіян Эльзы” – 20 гадоў разам!» сабраў больш за 75 000 прыхільнікаў з усяго свету ў Кіеве і стаў афіцыйна зарэгістраваным канцэртавым рэкордам Украіны.
Піна Баўш – танцоўшчыца і харэограф, сустрэча з якою назаўжды змяняла жыцці ейных вучняў. У гэтай стужцы яны распавядаюць пра жыццё з Пінаю на сваіх родных мовах, але галоўным чынам – моваю танцу. Фільм Віма Вэндэрса, намінаваны на «Оскар».
Спартовец і музыка Віталь Гуркоў у святочным выданні праграмы «“Прыват” Валярынай Куставай».
(Паўтор)
(Паўтор)