Студыйны канцэрт «Молчат дома» – толькі на «Белсаце»


Праз эпідэмію COVID-19 гурт «Молчат дома» быў вымушаны перанесці свой першы вялікі сольны канцэрт у Менску. У суботу 11 красавіка а 19-й гадзіне на YouTube-канале «Белсат музыка» мы пакажам іхны вялікі музычны сэт.

У Еўропе квіткі на канцэрты гурта разлятаюцца з неверагоднай хуткасцю, поўныя залы прыхільнікаў у Лондане, Берліне, Варшаве – гарады выступаў можна пералічваць бясконца.

Яшчэ да эпідэміі ў стваральнікаў «Belsat Music Live» атрымалася злавіць «Молчат дома» у Менску і запісаць для гледачоў «Белсату» premium-выданне праграмы.

Заставайцеся дома, уключайце калонкі – і далучайцеся да неверагоднага выступу зорак беларускага пост-панку.

Беражыце сябе і слухайце добрую музыку разам з «Белсатам»!

Стужка навінаў