Студэнтка ЕГУ з Беларусі выпала з 10-га паверху інтэрнату ў Вільні


Студэнцкі інтэрнат на алеі Саулецекё ў Вільні. Фота – Erikas Skardžius

У ноч на 18 траўня каля інтэрнату на алеі Саулецекё ў Вільні знайшлі цела студэнткі 2-га курсу Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту Вікторыі Грынкевіч. Дзяўчына была з Беларусі і вучылася ў літоўскай сталіцы на праграме «Медыі і камунікацыі», перадае карэспандэнт belsat.eu у Вільне. У ЕГУ смерць студэнткі пацвердзілі і распавялі, што студэнцкая супольнасць у жалобе.

Відавочцы трагедыі кажуць, што гэта не самагубства. Паводле іх словаў, дзяўчына вырашыла паказаць сваю смеласць, устала на зэдлік – з яго на край балкона, аднак не ўтрымалася і ўпала.

Высветлілася, што перад гэтым дзяўчына піла віно.

18 траўня 2019 года. Хуткая на месцы падзення дзяўчыны з гаўбца студэнцкага інтэрнату, дзе жывуць у тым ліку студэнты ЕГУ. Калі на месца здарэння прыехалі лекары, сэрца дзяўчыны яшчэ білася. Медыкі паўгадзіны змагаліся за яе жыццё, але без плёну. Фота – Erikas Skardžius

«Трагедыя са студэнткай здарылася на падставе няшчаснага выпадку. Супольнасць універсітэту ў жалобе», – распавялі «Белсату» у прэсавай службай ЕГУ.

Цяпер паліцыя высвятляе абставіны здарэння.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў