Студэнта, якому суд даў 114 содняў арышту за маршы, адлічылі з універсітэту


Яна Салановіча, студэнта БДУІР і экс-супрацоўніка навукова-тэхнічнага цэнтру КДБ, які правёў за кратамі амаль тры месяцы, адлічылі з універсітэту. Ягоная сям’я атрымала з ВНУ адпаведны ліст, паведамляе TUT.by.

21-гадовы Ян Салановіч. Менск, Беларусь. 12 студзеня 2021 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Як паведамляе Вольга, маці арыштаванага хлопца, у суботу яны атрымалі ліст з універсітэту, у якім напісана, што ейны сын не здаў зімовай сесіі, таму яго адлічаюць.

«Я пакуль не ведаю, што рабіць з гэтай інфармацыяй. Думаю, мне трэба дачакацца Яна. Калі ён вызваліцца, ён сам павінен вырашыць: хоча ён вучыцца ў гэтым універсітэце ці не. Тады і будзе нешта вырашаць», – распавядае Вольга.

Гісторыі
«Гэта катаванні, каб знішчыць як асобу». Размова з маці студэнта, пакаранага 114-дзённым арыштам
2021.01.13 07:28

Ужо былога студэнта затрымалі 1 лістапада, падчас нядзельнага маршу ў Курапаты. Паводле маці, Ян проста ішоў уздоўж праспекту Незалежнасці, без сімволікі, сцягоў.

На наступны дзень пасля затрымання суд даў яму 12 содняў, але, адседзеўшы іх, хлопец не выйшаў. Як пазней высветліў адвакат, падчас разбору справы малады чалавек паведаміў, што на знак пратэсту выходзіў на вуліцу са жніўня і пералічыў 15 эпізодаў.

Па выніках усіх судовых пасяджэнняў, якія адбыліся, Ян павінен правесці за кратамі 114 дзён і выйсці на волю толькі ў канцы лютага.

Праваабаронцы прызналі Яна палітвязнем і патрабуюць неадкладна яго вызваліць.

Hавiны
Праваабаронцы прызналі палітвязнем студэнта БДУІР
2020.11.30 20:43

АД, belsat.eu

Стужка навінаў