Страляніна ў Тэхасе: загінулі 20 чалавек


Мінімум 20 чалавек загінулі і 24 атрымалі раненні ў выніку страляніны ў гандлёвым цэнтры гораду Эль Паса ў амерыканскім штаце Тэхас. Пра гэта паведамляе Бі-Бі-Сі.

Паводле інфармацыі паліцыі, стральба адбылася ў супермаркеце Walmart непадалёк ад гандлёвага цэнтру Cielo Vista Mall, усяго ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Мексікай.

Паліцыя паведамляе, што ў сувязі са стральбой быў затрыманы 21-гадовы белы мужчына. Улады не называюць яго імя, аднак, па дадзеных СМІ, яго завуць Патрык Крусыўс. У паліцыі кажуць, што справа аб стральбе Эль Паса будзе разглядацца як злачынства на глебе нянавісці.

https://twitter.com/Anna_Giaritelli/status/1157746862268530689?ref_src=twsrc%5Etfw%7Ctwcamp%5Etweetembed%7Ctwterm%5E1157746862268530689&ref_url=https%3A%2F%2Fmeduza.io%2Fnews%2F2019%2F08%2F03%2Fv-tehase-otkryli-strelbu-v-supermarkete-walmart-est-zhertvy-zaderzhany-troe-podozrevaemyh

Першыя паведамленні аб стральбе паступілі каля дзесяці гадзін раніцы па мясцовым часе. На кадрах, знятых камерамі відэаназірання, відаць, як у гандлёвы цэнтр заходзіць мужчына ў цёмнай майцы з навушнікамі, узброены аўтаматам.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у «Тўітэры» выказаў спачуванні семʼям загінулых і назваў тое, што здарылася «не толькі трагедыяй, але і праявай баязлівасці».

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў