Стралку, які забіў міліцыянта пад Івацэвічамі, пагражае расстрэл


Фота - сайт СК

Упраўленнем Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці распачатая крымінальная справа супраць мужчыны, які забіў міліцыянта пад Івацэвічамі і параніў яшчэ аднаго.

Як паведамляе сайт СК, справа распачатая паводле п. 10 ч. 2 арт. 139 (забойства асобы ў сувязі з ажыццяўленнем ім службовай дзейнасці), ч. 1 арт. 14 п. 1, 10 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства двух асобаў у сувязі з ажыццяўленнем iмi службовай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Арт. 139 ч. 2 прадугледжвае смяротнае пакаранне.

«У бліжэйшы час мужчына будзе агледжаны на прадмет знаходжання ў наркатычным або алкагольным ап’яненні. Следчымі будуць прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні, у ліку якіх псіхолага-псіхіятрычная экспертыза, якая ўсталюе псіхічнае стан падазраванага асобы», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Паранены міліцыянер знаходзіцца ў рэанімацыі. Як паведамляе БелТА са спасылкай на медыкаў, у яго «множныя раненні грудной клеткі і паяснічнай вобласці з пашкоджаннем унутраных органаў і ўнутраным крывацёкам». Яго стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.

Трагедыя здарылася ў вёсцы Бабровічы пад Івацэвічамі. Міліцыянты праводзілі праверку ў вёсцы, бо мелі звесткі, што адзін з жыхароў нібыта мае незарэгістраваную зброю. Калі да хаты 57-гадовага вяскоўца падышлі ўчастковыя, той пачаў страляць са стрэльбы. Загінуў 42-гадовы ўчастковы. Яшчэ адзін участковы (1995 года нараджэння) паранены.

Пазней стралка затрымалі.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары