Такое рашэнне прыняў 26 верасня суд Ленінскага раёну. Да 15 содняў за акцыю 3 ліпеня, якія цяпер адбывае палітык, дадаліся яшчэ 5.
Статкевіча на працэс не прывезлі.
8 верасня ён арганізаваў у Менску несанкцыянаваную акцыю супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў, прымеркаваную да неафіцыйнага Дню беларускай вайсковай славы.
Падчас самой акцыі нікога не затрымалі, але пазней за ўдзел у ёй пакаралі Уладзіміра Някляева і магілёўскага актывіста Станіслава Паўлінковіча. Някляеў адсядзеў 7 содняў на Акрэсціна і выйшаў 22 верасня. Паўлінковіч заплаціў 460 рублёў штрафу.
28 верасня за ўдзел у акцыі будуць судзіць актывіста Вячаслава Сіўчыка. Разглядаць справу будзе суд Партызанскага раёна Менску.
Пратаколы за ўдзел у акцыі 8 верасня таксама складзеныя на Яўгена Афнагеля, Алеся Макава, Паўла Севярынца, Ніну Багінскую.
ДР belsat.eu