Стала вядома, у чым вінавацяць Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Са спісу крымінальных спраў апеляцыйнай інстанцыі, вывешаных у Менскім гарадскім судзе, стала вядома, што інкрымінуюць Бабарыку з сынам, піша TUT.by

Згодна са спісам, Віктару Бабарыка выстаўлена абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 235 («адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2. арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў, якое пацягнула шкоду ў асабліва буйным памеры) і ч. 2 арт. 431 (дача хабару паўторна ў асабліва буйным памеры) КК Беларусі.

Эдуарда Бабарыку вінавацяць паводле ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры).

Эдуард і Віктар Бабарыка знаходзяцца ў СІЗА КДБ, іх прызналі палітвязнямі. Сёння ў доме Эдуарда ў вёсцы Мачаны прайшоў трэці ператрус.

Церцель: За Бабарыкам стаяць «лялькаводы ў «Газпраме», а, можа быць, і вышэй»

КА belsat.eu

Hавiны