Стала вядома, на якіх дарогах ДАІ павышае дазволеную хуткасць руху


УДАІ МУС Беларусі паведамляе, што прынятае рашэнне аб павышэнні хуткасці руху на 19 участках рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і МКАД.

Спіс месцаў, дзе змяняецца дазволеная хуткасць, апублікаваны на сайце МУС.

Мерапрыемствы па павышэнню хуткасных рэжымаў будуць завершаны да 1 сакавіка 2020 года.

«У цяперашні час хуткасны рэжым павышаны на ўчастках аўтамабільных дарог Р-28, Р-58, Р-80. Праца па аптымізацыі хуткасных рэжымаў на вулічна-дарожнай сеткі будзе працягнутая», – кажуць у міліцыі.

Нагадаем, 16 снежня 2019 года Лукашэнка правёў нараду, дзе абмяркоўвалася выкарыстанне мераў адміністратыўнай адказнасці. Лукашэнка заявіў, што больш за 80% усіх адміністратыўных парушэнняў складаюць парушэнні ў сферы бяспекі дарожнага руху, у тым ліку зафіксаваных з ужываннем тэхнічных сродкаў. Ён абурыўся празмерным ужываннем адміністратыўных санкцыяў да кіроўцаў. Лукашэнка даручыў перагледзець хуткасны рэжым, бо часам кіроўцы вымушаныя парушаць абмежаванні праз асаблівасці дарожнага руху на некаторых трасах.

Hавiны
16 млн парушэнняў за 5 гадоў. Лукашэнка рэфармуе Адміністратыўны кодэкс
2019.12.16 11:22

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў