Стала поўнай нечаканасцю. Біскуп Велікаселец пракаментаваў сваё прызначэнне

Казімір Велікаселец. Фота: Catholic.by

Біскуп Казімір Велікаселец, якога 3 студзеня Папа Рымскі Францішак прызначыў Апостальскім адміністратарам вакантнай кафедры Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі, лічыць сваё прызначэнне высокім даверам з боку пантыфіка.

Пабудаваў чатыры касцёлы, хацеў быць медыкам. Што вядома пра біскупа Казіміра Велікасельца?

Новапрызначаны Апостальскі адміністратар паведаміў Catholic.by, што новае прызначэнне стала для яго поўнай нечаканасцю.

«Гэта высокі давер, аказаны маёй сціплай асобе, і я ўдзячны за яго Папу Францішку. Усведамляючы маю чалавечую абмежаванасць для выканання даручанага мне адказнага задання, я давяраю маё пастырскае служэнне Найсвяцейшай Панне Марыі і прашу ўсіх маліцца за мяне, каб Бог мне дапамог выканаць Яго волю, як гэта напісана ў маім біскупскім гербе – Fiat voluntas tua – «Будзь воля Твая», – сказаў біскуп.

Папа Рымскі замяніў арцыбіскупа Кандрусевіча біскупам Велікасельцам

Нагадаем, што арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сышоў на пенсію. 3 студзеня, у дзень, калі мітрапаліту Менска-Магілёўскаму споўнілася 75 гадоў, Папа Рымскі Францішак прыняў ягоную адстаўку і прызначыў адміністратара архідыяцэзіі.

МГ belsat.eu

Hавiны