Спёка ў Беларусі: на сёння абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі


На 31 ліпеня на тэрыторыі краіны абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.

Сёння ў Беларусі захаваецца вельмі спякотнае надвор’е, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя. У дзённыя гадзіны тэмпература дасягне 30-32 градусаў. Чакаецца пераменная вобласць.

Як сябе паводзіць пры рэзкіх зменах надвор’я

Міністэрства надзвычайных сітуацыяў на сваім сайце апублікавала рэкамендацыі, як сябе паводзіць пры рэзкіх зменах надвор’я:

  • трэба займацца ўмеранымі фізічнымі нагрузкамі, напрыклад, спартовай хадзьбой, плаваннем. Характар практыкаваннем павінен адпавядаць асаблівасцям вашага арганізму і ягонага стану
  • трэба забяспечыць збалансаванае паўнавартаснае харчаванне. Не варта пераядаць альбо недаядаць
  • выдаткоўвайце час на сон. Звярніце ўвагу на тое, на чым вы спіце, часам гэта кардынальна ўплывае на метэазалежнасць
  • адмоўцеся ад шкодных звычак

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары