Справу затрыманых у Віцебску святароў накіравалі на дапрацаванне


Віктар Жук і Аляксей Варанко.
Фота: Catholic.by

Каталіцкіх святароў мусілі судзіць 9 снежня ў Віцебску, але суддзя пастанавіла дапрацаваць іхныя справы. Пра гэта паведамляе радыё «Рацыя».

У другой палове дня 8 снежня ў Віцебску былі затрыманыя айцец Віктар Жук, езуіт, пробашч мясцовай парафіі святога Уладзіслава, айцец Аляксей Варанко, вікарый грэка-каталіцкай парафіі Уваскрасення Хрыстовага, ды іхны сябар Аляксей Каракоў.

Hавiны
Больш за 5000 хрысціянаў Беларусі падпісалі ліст супраць гвалту. Сярод іх – святары і пастары
2020.12.01 18:52

Усіх траіх міліцыянты затрымалі ўчора непадалёк ад гандлёвага цэнтру «GREEN» і склалі пратаколы за несанкцыянаванае пікетаванне. Падчас суду, які праз Skype вёў суддзя Міхаіл Юрчанка, усе трое тлумачылі, што не ладзілі пікет, а маліліся за жыхароў Беларусі. Пры гэтым Аляксей Варанко трымаў бел-чырвона-белы сцяг.

Суд пастанавіў, што ў дакументах справаў недастаткова звестак, каб прыняць рашэнне. Таму афіцыйныя паперы накіравалі на дапрацаванне ў Першамайскі РАУС.

У ізалятары часовага ўтрымання сваякам падсудных паведамілі, што яны вольныя. Дата працягу судовага працэсу пакуль не вядомая.

Hавiны
Ксяндзу-відэаблогеру прысудзілі 10 содняў арышту за крытыку ўладаў
2020.12.03 18:18

Нагадаем, што зараз за кратамі знаходзяцца паводле адміністратыўных справаў рыма-каталіцкі святар з Расонаў Вячаслаў Барок і грэка-каталіцкі святар з Івацэвічаў Віталь Быстроў.

Апроч таго, у межах крымінальнай справы Мікалая Аўтуховіча затрыманы праваслаўны святар з Жабінкаўскага раёну Сяргей Рэзановіч.

Hавiны
БТ назвала экс-палітвязня Мікалая Аўтуховіча «верхаводам тэрарыстычнай банды»
2020.12.08 21:08

МГ belsat.eu

Стужка навінаў