Спецыялісты АЗХЗ вызначылі рэчыва, якое выкарыстоўвалася падчас хімічнай атакі ў Думе


Арганізацыя па забароне хімічнай зброі (АЗХЗ) распаўсюдзіла папярэднюю справаздачу Місіі па ўстанаўленню фактаў ужывання хімічнай зброі ў Сірыі. Спецыялісты выявілі сляды хлору ў пробах, якія былі сабраныя ў раёне сірыйскага гораду Дума.

«Ва ўзорах, сабраных у двух месцах, выяўленыя хлораўтрымліваючыя арганічныя рэчывы», – напісана ў папярэдняй справаздачы.

Спецыялісты адзначаюць, што слядоў нэрвова-паралітычных рэчываў або прадуктаў іх распаду ва ўзорах з навакольнага асяроддзя або плазме крыві, узятай у меркаваных пацярпелых не выяўлена.

Канчатковыя вынікі аналізу будуць падрыхтаваныя пазней.

7 красавіка ў сірыйскім горадзе Дума адбылася хімічная атака. Па розных ацэнках ахвярамі атакі сталі ад 40 да 150 чалавек. Улады Сірыі інфармацыю аб хімічнай атацы назвалі сфабрыкаванай. 9 красавіка расейскія спецыялісты абследавалі горад, але не знайшлі там слядоў ужывання хімічнай зброі. 10 красавіка на месца здарэння выехалі спецыялісты АЗХЗ.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў