СМІ: «ПВК Вагнэра» дапаможа Лівійскай нацыянальнай арміі


Так званая «Прыватная ваенная кампанія Вагнера» можа дапамагчы ў падрыхтоўцы вайскоўцаў камандуючага Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара ў наступе ў правінцыі Феццан на поўдні Лівіі. Пра гэта паведамляе Africa Intelligence са спасылкай на неназваныя крыніцы, піша сайт тэлеканалу «Дождь».

Трэнаванне войскаў з удзелам наймітаў «ПВК Вагнэра» могуць праходзіць на авіябазе ў горадзе Сабха. Сілы Хафтара плануюць атрымаць кантроль над нафтавымі радовішчамі ў Феццане.

У пачатку снежні Лівійская Нацыянальная нафтавая карпарацыя (NOC) абвясціла, што радовішча нафты Эш-Шарара ў Феццане захапілі ўзброеныя фармаванні, якія называюць сябе рухам «Гнеў Феццана». З тых часоў працы на ім блакаваныя. Эш-Шарара знаходзіцца пад кіраваннем лівійскай NOC і еўрапейскіх кампаніяў, у тым ліку іспанскай Repsol, аўстрыйскай OMV і французскай Total.

Як адзначае Africa Intelligence, Хафтар «не хавае свайго жадання» ўзяць пад кантроль нафтавыя радовішча, каб стаць «незаменным памочнікам« NOC і яе замежных партнёраў.

У кастрычніку РБК і The Sun пісалі, што Расея перакінула ва ўсходнюю Лівію некалькі дзясяткаў байцоў спецназа і працаўнікоў ГРУ, якія займаюцца падрыхтоўкай кадраў арміі Хафтара, якому Масква таксама пастаўляе цяжкія ўзбраення. Брытанская газета таксама пісала, што ў Лівіі ўжо ёсць дзве расейскія вайсковыя базы ў Тобруку і Бенгазі, дзе знаходзяцца байцы «ПВК Вагнэра».

  • «ПВК Вагнэра» неафіцыйна падначаленае Генштабу РФ. Спецслужбы Украіны сцвярджаюць, што вагнэраўцы датычныя да знішчэння ўкраінскага самалёта Іл-76 на Данбасе, удзельнічалі ў штурме Луганскага аэрапорту і баях за Дэбальцава. У Сірыі вагнэраўцы адзначыліся пры штурме Пальміры ў сакавіку 2016 году і шэрагу іншых аперацый. Паводле СБУ, у розныя часы ў «ПВК Вагнэра» ваявалі не менш за 12 беларускіх грамадзянаў. Па апошніх звестках, двое з іх цяпер знаходзяцца з місіяй у Судане.
Hавiны
«Bloomberg»: сын Кадафі разлічвае, што Расея дапаможа яму стаць прэзідэнтам Лівіі
2018.12.24 08:47

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў