СМІ: Доналд Трамп хоча купіць Грэнландыю


Прэзідэнт ЗША Доналд Трамп некалькі разоў абмяркоўваў са сваймі дарадцамі магчымасць набыцця Грэнландыі ў дацкіх уладаў. Пра гэта паведамляе golos-ameriki.ru.

Першай пра гэта паведаміла газета Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, блізкія да прэзідэнта. Гэтую інфармацыю таксама пацвердзіў тэлеканал CNN.

Па словах суразмоўцаў выдання, Трамп неаднаразова абмяркоўваў тэму набыцця Грэнландыі са сваймі дарадцамі. Ён задаваў ім адпаведныя пытанні і ўсур’ёз абмяркоўваў магчымасць і перавагі валодання Грэнландыяй. Крыніцы таксама дадалі, што Трамп папрасіў свайго памочніка ў Белым доме вывучыць гэтае пытанне.

Вёска на фіёрдзе паўднёвага ўзбярэжжа Грэнландыі. На выспе ў верасні яшчэ цёпла. Фота Anzenberger

Дзве крыніцы распавялі WSJ, што сярод дарадцаў прэзідэнта няма адзінага меркавання па гэтым пытанні. Некаторыя працаўнікі адміністрацыі лічаць куплю Грэнландыі эканамічна выгаднай, іншыя называюць гэтую ідэю «мімалётнай капрызам» Трампа. У часткі дарадцаў ёсць пытанні адносна вайсковага і навукова-даследчага патэнцыялу Грэнландыі. Некаторыя кажуць пра жаданне Трампа ўвайсці ў гісторыю дзякуючы таму, што ЗША набудуць новыя тэрыторыі.

На тэрыторыі Грэнландыі, якая зʼяўляецца аўтаномным рэгіёнам у складзе Даніі, знаходзіцца амерыканская база ВПС. Пабудаваная ў 1951 году база Туле размешчаная ў 1200 км на поўдзень ад Паўночнага полюса. База абсталяваная магутнымі радарамі і сістэмай ранняга папярэджання.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў