Сляпога паляка збіла машына – і да яго вярнуўся зрок


Ілюстрацыйнае фота Lukasz Gagulski / Forum

Жыццё жыхара Гожува Вялікапольскага змянілася пасля таго, як яго два гады таму збіла машына, падае тэлевізія «Polsat».

Амаль 20 гадоў Януш Горай адным вокам не бачыў, а другім распазнаваў толькі контуры і яскравае святло. Усё змянілася пасля таго, як яго збіла аўта на пешаходным пераходзе. Мужчына ўдарыўся галавой аб капот, а потым споўз на дарогу.

Пасля аварыі яго шпіталізавалі з пераломам сцягна. У больніцы да пацярпелага раптам пачаў вяртацца зрок у левым воку. Праз два тыдні мужчына бачыў ім ужо выразна.

Сітуацыя здзівіла не толькі пацыента, але і лекараў. Паводле медыкаў, на аздараўленне магло паўплываць спалучэнне лекаў, якія пацыенту давалі падчас лячэння.

Пасля таго, як да спадара Януша вярнуўся зрок, ён знайшоў сабе працу. Цяпер ён ахоўнік у шпіталі, куды патрапіў пасля аварыі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў