Следчыя ў Расеі лічаць галоўным вінаватым у аварыі «СуперДжэт», які згарэў у «Шарамецьева», пілота


Намеснік кіраўніка Следчага камітэту Расеі Ігар Красноў агучыў вынікі расследавання справы з трагедыяй самалёту «СуперДжэт», які згарэў падчас пасадкі ў «Шарамецьева» у траўні летась. Лайнер, паводле СК, адпавядае ўсім патрабаванням, а вось захады галоўнага пілота прывялі да трагедыі, піша «Коммерсант».

Паводле следства, галоўнай прычынай катастрофы, якая адбылася 5 траўня летась у «Шарамецьева», з’явіліся супрацьпраўныя дзеянні камандзіра паветранага судна Дзяніса Еўдакімава. Паводле намесніка старшыні Следчага камітэту Расеі Ігара Краснова, пілот стварыў разбуральную перагрузку, якая перавысіла эксплуатацыйныя абмежаванні паветранага судна. У выніку пажару загінуў 41 чалавек.

«Грубая пасадка на паласу была праведзена з перавышэннем хуткасці і вертыкальнай перагрузкай, што прывяло да аддзялення ад паветрана-пасадачнай паласы. SSJ тройчы падскакваў, стукаючыся аб паласу, пакуль не падламаліся асноўныя апоры шасі, што пацягнула разбурэнне канструкцыі самалёта з разлівам і ўзгараннем паліва. Загінулі сорак пасажыраў, адзін член экіпажа, а яшчэ дзесяць чалавек пацярпелі», – распавёў Ігар Красноў.

Дзянісу Еўдакімаву высунулі абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 263 (парушэнне правілаў эксплуатацыі паветранага транспарту, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асобаў, прычыненне цяжкай шкоды здароўю чалавека і буйную шкоду) КК. Пакаранне паводле гэтага артыкулу – пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў.

«Мы вывучылі довады авіякампаніі і самога пілота, і можам сказаць, што самалёт тут сапраўды не пры чым, паколькі падобныя пасадкі ў прынцыпе не прадугледжаны не толькі для «Superjet», але і, напрыклад, для «Boeing» і «Airbus», і іншых лайнераў», – дадаў Красноў.

Пасля трагедыі ў траўні летась пілоты масава адмаўляліся працаваць на самалётах расейскай вытворчасці. Аляксей Навальны абвінаваціў кіраўніцтва краіны ў імкненні стварыць уласны самалёт, які, паводле яго словаў, не адпавядае патрабаванням і кепскай якасці. «Аэрафлот» адмяніў дзясяткі рэйсаў «СуперДжэт».

Hавiны
«СуперДжэт» некалькі разоў ударыўся аб узлётна-прызямляльную паласу. З’явілася поўнае відэа
2019.05.14 11:30

СК belsat.eu

Стужка навінаў