Следчы камітэт: на «Беларуськаліі» 1 чалавек загінуў, 8 пацярпелі


4 сакавіка на шахце «Беларуськалію» адбылося надзвычайнае здарэнне, паведамілі ў Следчым камітэце. Абставіны трагедыі высвятляюцца.

Паводле папярэдніх звестак адбылося сутыкненне машыны, якая перавозіла шахцёраў з горнай пародаю. «8 чалавек былі дастаўленыя ў больніцу. Кіроўца аўтамабіля ад атрыманых траўмаў памёр у лякарні», – гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэту.

Паводле Telegram каналу NEXTA, здарэнне адбылося на 3-м рудаўпраўленні на глыбіні каля 600 метраў.

АА belsat.eu

Стужка навінаў