Скаргу Ціханоўскага Гарадзенскі абласны суд не задаволіў


Гарадзенскі абласны суд 9 ліпеня разглядаў скаргу блогера Сяргея Ціханоўскага на рашэнне суда Ленінскага раёну аб непадпарадкаванні міліцыі згодна арт.23.4 КаАП.

1 ліпеня Сяргею Ціханоўскаму суддзя Юрый Казакевіч прысудзіў 15 сутак адміністрацыйнага арышту, нібы 29 траўня, у час затрымання ў Горадні, ён не падпарадкаваўся міліцыі. 1 ліпеня блогер выступаў у судзе праз відэасувязь, сёння хадатайніцтва звязацца па відэа з Ціханоўскім было адхілена. Скаргу суддзя Уладзімір Яўхута не задаволіў. У судовай залі ўжо традыцыйна палова месцаў была занятая супрацоўнікамі міліцыі ў цывільным.

Гарадзенскі абласны суд. Горадня, Беларусь. 9 ліпеня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Горадня, Беларусь. 9 ліпеня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат
Горадня, Беларусь. 9 ліпеня 2020 года. Фота: Мікола Камінскі / Белсат

Сам Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца зараз у СІЗА ў Менску, 10 чэрвеня супраць яго распачалі крымінальную справу.

Абноўлена
Суд па скарзе Ціханоўскага на ягонае ўтрыманне ў карцары зрабілі закрытым
2020.07.09 13:53

АК Belsat.eu

Стужка навінаў