Скандал у Расеі: героі вермахту і люфтвафэ на плакатах з нагоды Дня Перамогі


Жыхары шматлікіх расейскіх гарадоў са здзіўленнем выявілі, што на рэкламных банерах з нагоды святкавання перамогі ў Другой сусветнай вайне з’явіліся фатаграфіі гітлераўцаў.

Пажаданні з борту Ю-88

Банер з надпісам «Яны змагаліся за Радзіму!» павінен быў патрыятычна натхніць жыхароў гораду Іванцееўка пад Масквой. У прынцыпе, яго змест быў праўдзівы, бо лётчыкі люфтвафэ таксама змагаліся за Радзіму… Архіўны фотаздымак экіпажу бамбавальніка «Юнкерс-88» падчас выканання баявога задання ўпрыгожвае бігборд.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

«Банер вісеў не больш як 12 гадзінаў, – запэўніваюць працаўнікі рэкламнага агенцтва, у якім распрацавалі гэты «шэдэўр». – Мы падрыхтавалі некалькі буйных праектаў, розныя банеры і плакаты, каб віншаваць ветэранаў і адукоўваць моладзь».

Хоць з другім трохі не выйшла, таму пра сваю памылку дызайнеры кажуць як пра славутую лыжку дзёгцю ў працы, якую яны выканалі. Вінаваты малады працаўнік фірмы.

– Вельмі балюча і крыўдна бывае, калі такія рэчы адбываюцца ў самым сэрцы нашай Радзімы, у Маскоўскай вобласці. Такія эпізоды выкрэсліваюць усе намаганні нацыі перад 70-й гадавінай Перамогі ў Вялікай Айчыннай, – скардзіцца герой Расейскай Федэрацыі Андрэй Красаў.

Патрыятычныя арганізацыі патрабуюць пакараць аўтара. «Маладога працаўніка» звольнілі – хутка паведамілі на тэлебачанніі:

Танк хуткі, як думкі мастака

Гэткіх эпізодаў нашмат больш. І не толькі ў Маскоўскім рэгіёне, але па ўсёй Расеі, доўгай і шырокай.

«Бронь моцная, і танкі нашы хуткія» – словы з савецкіх ваенных песень. Ці сапраўды нашы? Жыхары Екацярынбургу абураныя, што на плакатах іх гораду замест савецкіх машын намаляваныя нямецкія танкі Пантэра. Для жыхароў Уралу гэта яшчэ большая абраза, бо недалёка ў Ніжнім Тагіле, прадукуюць родныя танкі – паведамляе сайт kp.ru.

«Я шукаў трыумфальны вобраз жаўнера, і гэтая фатаграфія даволі папулярная. Жаўнеры з танкавай дывізіі старэйшага лейтэнанта стаяць на ​​трафейных танках. На карпусах таксама ёсць зоркі, таму я і зрабіў гэтую прыкрую памылку», – кажа аўтар.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

Гэта праўда. Рота Сотнікава сапраўды цягам месяца змагалася на захопленым нямецкім абсталяванні ў раёне Варшавы, перш чым іх перасадзілі ў савецкія танкі. На графіку, аднак, абурыліся.

«Ужо няма такога свята Перамогі, якога б сталічныя і рэгіянальныя мастакі не апаганілі падобнымі плакатамі, паштоўкамі і застаўкамі на тэлебачанні», – абураецца вайсковы аглядальнік «Камсамольскай праўды», якая апісвае інцыдэнт.

Сапраўды, цяжка адмовіць у крэатыўнасці стваральнікам прапаганды. Гэта ўжо Чэбаксары, дзе жаўнер вермахту з гранатаю у руцэ гераічна бароніць савецкіх ветэранаў. У арыгінале ён быў героем прапагандысцкага плакату Трэцяга Райху: «Немцы перамагаюць на ​​ўсіх франтах». Творцы пераблыталі нават сцягі – на фоне сербскі сцяг замест расейскага.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Адважны немец спадабаўся таксама ва Ухце. Там ужо з трыма калегамі, якіх даклеілі, ён трапіў на плакат, падпісаны гэтым разам: «Дзень Вялікай Перамогі». У перамозе, верагодна, меўся дапамагчы і амерыканскі танк «Shermann», які нечакана з’явіўся ў куце…

[vc_single_image image=”9″ img_size=”large”]

Перамога на ўсіх

Дзеля справядлівасці трэба прызнаць, што стваральнікі патрыятычнай прапаганды, таксама «не забыліся» пра заходніх саюзнікаў. Вось у бок жаўнера Чырвонай Арміі, які заклікае да атакі, прылятае амерыканскі «Mustang»:

[vc_single_image image=”11″ img_size=”large”]

А гэта амаль увесь эскадрон «Grumman TBF Avenger»:

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

І троху класікі. У Мураме савецкі сцяг убівае ў зямлю… амерыканскія жаўнеры. Менавіта яны ўвекавечаны на знакамітай фатаграфіі – армія ЗША, якая вырывае з рук японцаў ціхаакіянскую выспу Івасіму:

[vc_single_image image=”15″ img_size=”large”]

Гэты матыў падзейнічаў вельмі моцна на фантазію расейцаў. Наступная мутацыя выглядае так:

[vc_single_image image=”17″ img_size=”large”]

Нягледзячы на цяперашні палітычны клімат, які больш падобны да «халоднай вайны», агулам амерыканцаў любяць:

[vc_single_image image=”19″ img_size=”large”]

Ад Сталінграда да Тэль-Авіва

Але немцаў не ўдалося пераадолець нават аб’яднанымі сіламі саюзнікаў. Прынамсі ў Валгаградзе, які калісьці быў Сталінградам, адбылася самая вялікая танкавая бітва Другой сусветнай вайны. І атрымліваецца, што адважныя танкісты генерала Гудэр’яна перамаглі там. Ілюстрацыяй да пажаданняў з нагоды Дня Перамогі  стаў савецкі танк ІС-2, які палае, а на пярэднім плане камандзір нямецкай SdKfz 251 паказвае сваім жаўнерам шлях да наступных перамог.

[vc_single_image image=”21″ img_size=”large”]

Напрыклад, як тут. Два нямецкіх жаўнеры з гонарам пазуюць перад знішчаным Т-34. Канешне ўвекавечыць гэты гераічны эпізод на баявым шляху Вермахту трэба было б і на вуліцах расейскіх гарадоў. Калі ўжо Перамога, то Перамога!

[vc_single_image image=”23″ img_size=”large”]

Тым не менш, перамог хтосьці іншы – падказвае плакат, які для жыхароў Арла зрабілі актывісты з партыі «Адзіная Расея». Хоць ён і не з нагоды Дня Перамогі і Дня абаронцаў Айчыны, але яго гісторыя таксама цікавая. Хоць хіба ніхто не здагадаецца, чаму абаронцамі радзімы ў Арле лічаць жаўнераў 7-ай бранятанкавай брыгады Арміі абароны Ізраілю на знакамітым танку Меркава Mk.2.

[vc_single_image image=”25″ img_size=”large”]

Інтэрнэт-карыстальнікі, якія палююць на гэтыя праколы (а можна прывесці іх шмат), гэтым разам паддаліся без бою…

Цэзарый Галінскі, belsat.eu/pl / ДР

Стужка навінаў