СК паведаміў пра затрыманне двух ўдзельнікаў пратэстаў, якія ўзламалі сетку Менгарвыканкаму


Следчы камітэт сцвярджае, што ў кватэры аднаго з затрыманых падчас ператрусу нібыта знайшлі зброю.

Паводле СК, ноччу 3 лістапада 34-гадовы мужчына, знаходзячыся на тэхнічным паверсе будынку на вуліцы Прытыцкага, «з дапамогай кампʼютарнай тэхнікі шляхам парушэння сістэмы абароны ажыццявіў несанкцыянаваны доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў кампʼютарнай сеткі Менгарвыканкаму».

«Мужчына быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі на месцы злачынства», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

У СК не тлумачаць, навошта мужчына хацеў узламаць сетку Менгарвыканкаму.

Паводле СК, міліцыянта знайшлі ў тэлефоне затрыманага сведчанні актыўнага ўдзелу ў пратэстах. У прыватнасці, гаворка ідзе пра перапіску з сябрамі.

Акрамя таго, затрыманы быў знаёмы менчука, які таксама ўдзельнічаў у пратэстах і меў дачыненне да ўзлому сеткі Менгарвыканкаму. Падчас ператрусу ў кватэры 31-гадовага мужчыны міліцыя нібыта знайшла агнястрэльную зброю, патроны, бронекамізэльку, каскі, мячы, радыёстанцыі і ўлёткі з заклікамі да страйку.

Супраць затрыманых распачалі адразу дзве крымінальных справы. Іх вінавацяць у несанкцыянаваным доступе да кампʼютарнай інфармацыі (ч.2 арт. 349 Крымінальнага кодэкса) і актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт.342).

Фота – sk.gov.by

З пачатку кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі 2020 года, за шэсць месяцаў у краіне было распачата больш за 900 крымінальных справаў супраць пратэстоўцаў, удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі і актывістаў іх штабаў.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў