Сірыйскія паўстанцы выкарыстоўваюць дзіцячыя шары ў якасці бомбаў


Гэткую імправізаваную нізкатэхналагічную зброю прыдумалі жыхары Алепа, каб абараніцца ад самалётаў расейцаў і рэжыму Асада, якія бамбяць мірных жыхароў.

Мяцежнікі выпускаюць у паветра над абложаным горадам звязку шароў, запоўненыя вадародам і невялікімі выбухоўкамі, у надзеі, што рухавікі варожых летакоў засмокчуць іх, і гэта прывядзе да выбуху.

Паўстанцы самастойна робяць вадарод і засоўваюць унутр дэтанатары памерам з ручку. Вадарод узрыванебяспечны і пры кантакце з цяплом шары выбухаюць.

Паводле прадстаўніка адной з груповак, усяго ў паветра выпусцілі каля 8 тысяч шароў, але дагэтуль іх «вадародныя бомбы» трапілі ў мішэнь толькі аднойчы.

ЗША забяспечваюць паўстанцаў лёгкім узбраеннем і супрацьтанкавымі ракетамі, аднак адмаўляюцца прадставіць пераносныя зенітна-ракетныя комплексы праз боязь, што зброя трапіць у рукі Аль-Каіды альбо Ісламскай дзяржавы.

ДР belsat.eu паводле telegraph.co.uk

Стужка навінаў