У Беларусі працягваюцца затрыманні людзей з каманды патэнцыйнай кандыдаткі на прэзідэнцтва Святланы Ціханоўскай.
5 чэрвеня ў Мазыры сілавікі ў масках затрымалі Аляксандра Цуканава, аўтара тэлеграм-каналу «Мозырь для жизни», паведаміў у Facebook прэс-сакратар Святланы Ціханоўскай Аляксандр Кабанаў.
«І такія паведамленні становіцца штодзённымі. Тэрор па ўсёй краіне», – адзначыў ён.
В Мозыре задержали Цуканова Александра,автора канала "Мозырь Для Жизни" силовики в масках. И такие сообщения…
Opublikowany przez Александр Кабанов Piątek, 5 czerwca 2020
Праваабарончы цэнтр «Вясна» таксама паведамляе пра затрыманне ў Лідзе актывіста «Народнай грамады» з Горадні Уладзіміра Арцымана. Падрабязнасці затрымання высвятляюцца.
Нагадаем, што сёння таксама ў Магілёве была асуджаная ўдзельніца сустрэчы з Сяргеем Ціханоўскім 5 траўня.
МГ belsat.eu