Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць Аляксандра Лукашэнкі


Стала вядома, што Швейцарыя пашырыла санкцыйны спіс супраць грамадзянаў Беларусі, адказных за фальшаванне выбараў і гвалт супраць грамадзянаў, перадае ТАСС.

Сёння, 11 снежня, урад Швейцарыі пашырыў санкцыйны ліст супраць афіцыйнага Менску. Туды ўвайшлі імёны яшчэ 15 чалавек, сярод якіх Аляксандр Лукашэнка і ягоны сын Віктар, а таксама чальцы Савету Бяспекі.

Гаворка ідзе пра замарожванні рахункаў у швейцарскіх банках, а таксама ў забароне ўезду ў краіну.

«Пашыраючы санкцыі, Швейцарыя раўняецца на рашэнні, прынятыя 6 лістапада Еўрапейскім саюзам», – гаворыцца ў афіцыйным паведамленні.

Таксама швейцарскі ўрад забараніў пастаўляць у Беларусь ваенныя матэрыялаў, якія «могуць быць выкарыстаны для рэпрэсіяў». Еўразвяз увёў такое эмбарга ў 2011 годзе, але Швейцарыя, якая не ўваходзіць у ЕЗ, да гэтага часу ў значнай ступені абапіралася на нацыянальнае заканадаўства.

  • У кастрычніку Швейцарыя ўвяла санкцыі супраць 40 афіцыйных асобаў з Беларусі.
  • Раней Еўразвяз ужо ўвёў два пакеты санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў. У хуткім часе мусіць быць прыняты трэці пакет, які ўдарыць па бізнесах, набліжаных да Лукашэнкі.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў