Шуневіч папярэдзіў хакеістаў «Дынама-Менск» пра кадравыя змены, патрабуючы добрых вынікаў ад каманды


Ігар Шуневіч, міністр унутраных справаў, а па сумяшчальніцтву і кіраўнік Назіральнай рады клубу правёў сустрэчу з камандай і адміністрацыяй ХК «Дынама-Менск». Шуневіч паведаміў пра новую стратэгію развіцця клубу.

Паводле прэс-службы хакейнага клубу, Ігар Шуневіч распавёў пра некаторыя кадравыя рашэнні, якія будуць рэалізаваныя неўзабаве.

«Не схаваю, гэта будзе ацэнка працы кожнага – ад галоўнага трэнера да гульцоў каманды. Сёння справы выглядаюць так, што мы маем права патрабаваць іншага выніку. Хачу пажадаць поспехаў у матчы з «Барысам». Ад выніку гэтай гульні і выязнога паядынку ў Сочы будуць і залежаць нашыя дзеянні», – адзначыў Ігар Шуневіч.

Менскія «зубры» цягам апошняга часу прайгралі ажно 11 гульняў запар, паставіўшы своеасаблівы антырэкорд.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў