Што будзе сёння на вечаровым мітынгу Ціханоўскай у Менску?


У афіцыйным Telegram-канале штаба Бабарыка апублікавалі праграму сённяшняга мітынгу.

Сёння, 30 ліпеня, аб’яднаны штаб ладзіць вялікі мітынг Святланы Ціханоўскай. Арганізатары абяцаюць сапраўды цікавую праграму з прафесійнымі вядоўцамі і выступамі беларускіх гуртоў.

Афіша мітынгу аб’яднанага штабу. Крыніца: Telegram-канал штабу Бабарыкі

18.00 – пачатак, вядоўцы Павел Касцевіч і Арцеміс Ахпаш.

18:30 – Loundscage

18:40 – PyLai

19:00 – выступы Аляксандры Зверавай, Вольгі Севярынец і іншых прадстаўнікоў семʼяў затрыманых

19:10 – Лера Яскевіч

19:30 – юрыст штабу Віктара Бабарыкі Максім Знак

19:50 – B:N

20:10 – выступ Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай

21:00 – Сумленныя людзі

21:10 – Alexander Kiss, Александр Kosmas (з удзелам Святланы Ціханоўскай, Веранікі Цапкала і Марыі Калеснікавай)

21:20 – Litesound

Мітынг адбудзецца ў парку Дружбы Народаў.

  • «Увага, на мітынгу будуць прынятыя захады бяспекі. Уваход праз турнікеты і металашукальнікі. Вельмі дзякуем праваахоўным органам за дапамогу», – паведамляюць у штабе Ціханоўскай.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў