«Шлях да колеру»: выстава работ невідушчых мастакоў адкрылася ў Менску


Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Шлях да колеру – выстава работ невідушчых мастакоў, удзельнікаў мастацкага гуртка Belonika.аrt, адкрылася ў галерэі «Арт-Беларусь» у Менску 22 снежня.

«З дапамогай прылады па распазнанні колеру і асаблівых прыёмаў, якія дазваляюць наносіць аб’ёмныя контуры, невідушчыя мастакі ствараюць дзіўныя творы. Асаблівае разуменне колеру і формы робіць іх творчасць непаўторнай, адкрывае гледачу новае ўспрыманне звыклых з дзяцінства паняццяў», –адзначаюць арганізатары праекту.

Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Таксама ў рамках выставы будуць арганізаваны сустрэчы з аўтарамі праекту, майстар-класы і іншыя івэнты.

Працы ўдзельнікаў можна ўбачыць у галерэі «Арт-Беларусь» у Палацы мастацтва з 22 снежня да 15 студзеня 2021 года. Кошт квітка: 3 і 6 BYN.

Арганізатары выставы «Шлях да колеру». 22 снежня 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

Выстава «Шлях да колеру». 22 снежня 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат

AA/АА belsat.eu

Стужка навінаў