Сербская армія прыведзеная ў поўную баявую гатоўнасць пасля таго, як косаўскія сілавікі ўвайшлі ў раены Косава з сербскім насельніцтвам і правялі шэраг арыштаў. Пра гэта паведамляе AP.
Ва ўрадзе Косава патлумачылі, што сілавікі праводзяць аперацыю ў межах барацьбы з кантрабандай і арганізаванай злачыннасцю.
У сваю чаргу сербскія ўлады лічаць, што мэта косаўскай паліцыі – запалохаць мясцовых сербаў і выгнаць іх з Косава. У Бялградзе называюць рэйд сілавікоў пагрозай стабільнасці і міру.
«Калі гэта не спыніцца імгненна, няма сумненняў у тым, што Сербія будзе рэагаваць ужо на працягу дня», – папярэдзіў прадстаўнік сербскага ўраду Марко Джурыч.
ІІ belsat.eu