Сенатар Джон Макейн заклікае да кібервайны з Пуціным


Джон Макейн. Фота - REUTERS/Aaron P. Bernstein

Сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн напісаў у сваёй новай кнізе The Restless Wave, што ЗША мусяць сур’ёзна абдумаць нанясенне кібератакі ў адказ на расейскае ўмяшанне ў амерыканскія выбары. Кніга Макейна выйдзе ў друк 22 траўня.

«Я лічу, што, калі расейскага прэзідэнта Уладзімера Пуціна не прымусіць шкадаваць пра яго рашэнні, ён будзе вяртацца на месца злачынства зноў і зноў«, – напісаў экс-кандыдат у прэзідэнты ЗША Джон Макейн.

На думку Макейна, хоць санкцыі і гандлёвыя абмежаванні ў дачыненні да Пуціна і ягоных сяброў зʼяўляюцца фактарамі стрымання, «каб прымусіць Пуціна моцна пашкадаваць аб яго нападзе на аснову нашай дэмакратыі – свабодныя і справядлівыя выбары, – неабходна сурʼёзна задумацца аб удары ў адказ той жа зброяй».

«У нас таксама ёсць кібермагчымасці. Неабходна задзейнічаць іх, каб выкрыць гіганцкія маштабы карупцыі яго рэжыму ці іншым чынам скампраметаваць Пуціна», – піша сенатар.

Па словах Макейна, Амерыцы трэба перайсці ў наступ у інфармацыйнай вайне з Расеяй.

Макейн не падзяляе меркаванне Трампа аб тым, што Расея можа быць саюзнікам ЗША. «Пуцін нам не партнёр, ніколі ім не быў і не будзе», – напісаў сенатар.

ІІ, belsat.eu, паводле «Голасу Амерыкі»

Фота – REUTERS/Aaron P. Bernstein

Глядзі таксама
Каментары