Агулам мясцовыя ўлады плануюць перамясціць жыхароў 8 населеных пунктаў на поўначы штата Каліфорнія ў раёне паблізу Аравільскай плаціны.
З-за моцных ліўняў вада аднайменнага возера Аравіль, якое перакрытае плацінай, пачала выцякаць праз аварыйны вадаскід. Каля тыдня таму праверка выявіла эрозію асноўнага вадаскіду плаціны і прамывіны, якая працягвае павялічвацца. Аварыйны вадаскід можа не вытрымаць нагрузку і абрынуцца ў любы момант.
У Twitter дэпартаменту па водных рэсурсах паведамляецца, што ўлады плануюць выкарыстоўваць верталёты, каб скідаць камяні для запаўнення адтуліны дапаможнага вадаскіду.
У рэгіёне можа быць уведзенае надзвычайнае становішча.
Вышыня самай высокай дамбы ў ЗША – 230 метраў. За 50-гадовую гісторыю Аравільскай плаціны мясцовых жыхароў эвакуаююць упершыню.
ДР belsat.eu