Кампанія спыняе вытворчасць і адклікае з продажу па ўсім свеце свой самы папулярны ў свеце тэлефон. Акцыі кампаніі страцілі сёння на вартасці 7,5 %.
«Samsung» спыняе продаж смартфонаў Galaxy Note 7 ва ўсім свеце пасля серыі ўзгаранняў прылады ў пакупнікоў.
У заяве, апублікаванай у панядзелак позна ўвечары, «Samsung» сказаў, што пакупнікі арыгінальных Note 7 павінныя «як мага хутчэй адключыць тэлефон» і замяніць яго на іншую мадэль або звярнуцца па грошы.
Кампанія не паведамляе, у чым менавіта праблема, якая прыводзіць да самавольнага ўзгарання дэвайсу.
У Беларусі Galaxy Note 7 афіцыйна не прадаюць, а каментар афіцыйнага прадстаўніка кампаніі «Samsung» «Белсату» узяць не ўдалося – не бяруць слухаўку.
ДД, belsat.eu