«Са станком і 3D-друкаркай»: Чыноўнік пахваліўся «школай будучыні», якую зрабілі да «Дажынак»


У Верхнядзвінску пасля капрамонту з мадэрнізацыяй адкрылі сярэднюю школу N2. Старшыня Віцебскага аблвыканкаму кажа, што гэта «школа будучыні».

На рамонт, які праводзілі падчас падрыхтоўкі да абласнога фестывалю «Дажынкі», спатрэбілася Br 2,3 млн (больш за $ 1,1 млн). За гэтыя грошы, напрыклад, набылі лазерна-гравіравальны і лазерна-фрэзерны станкі, 3D-друкарку, робататэхніку.

«Галоўнае, што абноўленая не асобная сярэдняя школа N2, школа будучыні, як яе называюць. Ужо не першы год вядзецца мэтанакіраваная праца па рамонце і абсталяванні установаў адукацыі», – адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкаму Мікалай Шарстнёў, які прысутнічаў на ўрачыстай лінейцы.

Тым часам здымачная група «Белсату» наведала іншы горад, які рыхтуецца да абласных «Дажынак», – Высокае ў Берасцейскай вобласці. У горадзе чакалі на капітальны рамонт больш за 30 гадоў. Глядзіце наш рэпартаж:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Фота Viktor Drachev/TASS/Forum

Стужка навінаў