Нічога новага са свабодай слова ў Беларусі, адзначае міжнародная праваабарончая арганізацыя.
У рэйтынгу свабоды слова нашая краіна заняла 157 месца – ужо чацвёрты год запар.
«Намагаючыся аслабіць уплыў Расеі на Беларусь, рэжым Аляксандра Лукашэнкі спрабуе здабыць лаяльнасць міжнароднай супольнасці і знішчыць вобраз «апошняй еўрапейскай дыктатуры». Але акрамя вызвалення палітзняволеных нічога не змянілася. Журналісты-фрылансеры не могуць атрымаць акрэдытацыю і пераследуюцца судовымі органамі. Мінінфарм актывізаваў свой кантроль над распаўсюджанне друкаваных медыяў, а таксама над Інтэрнэтам, забараніў праграмнае забеспячэнне, якое выкарыстоўваецца для абыходу онлайн-цэнзуры», – адзначае праваабарончая арганізацыя.
Суседняя Расея за год на 4 пункты палепшыла сваю пазіцыю ў рэйтынгу і цяпер займае 148 месца. Больш уражвае прагрэс ва Украіне: яна паднялася адразу на 22 пункты і цяпер знаходзіцца на 107 месцы.
На першым месцы ў рэйтынгу – Фінляндыя, на апошнім – Эрытрэя.
НМ, belsat.eu