Рэйтынг гарадоў свету: Менск таннейшы за Варшаву, але даражэйшы за Кіеў


База звестак «Numbeo» апублікавала студзеньскую справаздачу пра індэкс кошту жыцця ў гарадах свету.

Самымі дарагімі прызнаныя швейцарскія гарады – Цюрых, Базэль, Лазана, Жэнева ды Бэрн, якія занялі ўсе першыя пяць радкоў рэйтынгу.

Беларускі Менск у рэйтынгу 345-ы – паміж румынскім Брашавам і расейскім Варонежам.

Hавiны
У глабальным рэйтынгу квітнеючых краін Беларусь на 73-м месцы
2019.11.26 14:49

Што датычыць сталіцаў суседніх краін, то Рыга – 244-я, Масква – 251-я, Вільня – 266-я, Варшава 270-я, а Кіеў – 347-ы.

Агулам у рэйтынгу 440 гарадоў. Апошнія радкі ў ім займаюць гарады Індыі ды Пакістану.

Кошт жыцця ўлічвае цэны у крамах і рэстаранах, выдаткі на транспарт і камунальныя паслугі, а пакупніцкую здольнасць насельніцтва і затраты на жыллё.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў