Рэйтынг даверу Пуціну дасягнуў гістарычнага мінімуму


Рэйтынг даверу прэзідэнту РФ Уладзіміру Пуціну апусціўся да 33,4%. Пра гэта сведчаць вынікі апытання Ўсерасейскага цэнтру даследавання грамадскага меркавання (ВЦИОМ). Яшчэ ў снежні 2018 года, паводле дзяржаўных сацыёлагаў, Пуціну давяралі 36,5% расейцаў.

Крыніца тэлеканалу «Дождь» ва УЦДГМ адзначыў, што гэта гістарычны мінімум. Максімальны рэйтынг даверу Пуціну – 65% – быў зафіксаваны дзяржаўнымі сацыёлагамі ў сакавіку 2014 года, то бок адразу пасля анексіі Крыму.

Другое і трэцяе месца ў рэйтынгу даверу займаюць міністр абароны РФ Сяргей Шайгу (13,7%) і міністр замежных справаў Сяргей Лаўроў (9,3%). Антырэйтынг узначальвае Уладзімір Жырыноўскі (26,3%).

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў